Артыкулы: дом прафесаў

дом прафесаў (domus professa), установа ордэна езуітаў, якая аб’ядноўвае членаў ордэна, што далі 4 манаскія зарокі (шлюбы). Не меў сталага фундушу, утрымліваўся з дапамогай міласціны. Прафесы выконвалі душпастырскія абавязкі, займаліся місіянерствам і навуковымі заняткамі. Навучанне ў Д.п., у адрозненне ад інш. езуіцкіх устаноў, не праводзілася. Звычайна ў Д.п. меў рэзідэнцыю галава правінцыі ордэна езуітаў (Літоўскай правінцыі — з 1604 у Д.п. пры касцёле св. Казіміра ў Вільні і з 1608 пры касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі ў Варшаве).

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.