Артыкулы: драгуны

драгуны (ад фр. dragon, літаральна «дракон»), пяхота, якая для перамяшчэння выкарыстоўвае коней, а бой вядзе пераважна ў пешым строі. З’явілася ў сярэдзіне 16 ст., у ВКЛ — у пач. 17 ст. (першае драгунскае фарміраванне вядома ў 1618). На працягу 17 ст. колькасць Д. у войску ВКЛ пастаянна расла. У асноўным вербаваліся з мясц. насельніцтва. Былі ў ВКЛ арганізаваны на ўзор нямецкай пяхоты, зведзены ў рэгіменты (швадроны) па 400—600 чал., або ў меншыя атрады да 100 чал. (харугвы, карнеты, фрайкампаніі). Былі ўзброены аркебузамі або мушкетамі, пісталетамі, шаблямі (рапірамі, палашамі), насілі калеты (кароткія скураныя або суконныя курткі), футравыя шапкі, высокія боты. Рыхтуючыся да бою, Г. вылучалі са свайго складу каняводных (каля 1/3 ад агульнай кольсці атраду), якія ў баі не ўдзельнічалі, а заставаліся ў тыле з конямі. У прыватных маёнтках ВКЛ у 17—18 ст. Д. называлі сялян, якія няслі ваенную павіннасць на карысць свайго пана.

Літаратура:

Wisner H. Wojsko litewskie pierwszej połowy XVII wieku // Studia i materiały do historii wojskowości. Warszawa, 1978. T. 21;

Сагановіч Г.М. Войска Вялікага княства Літоўскага ў XVI—XVII стст. Мн., 1994;

Доўнар А.В. Сяляне-слугі другой паловы XVI—сярэдзіны XVIII ст. Мн., 2007. С. 56.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.