Артыкулы: Дрысвяцкі павет

Дрысвяцкі павет, адм.-тэр. адзінка ў Віленскім ваяводстве ў 16 ст. Цэнтр — мяст. Дрысвяты. У 1514 аднойчы ўпамінаецца дзяржаўца дрысвяцкі (Мікалай Радзівіл), які ў 1520 меў свайго намесніка. У час адм.-тэр. рэформы 1565—66 Д.п. уключаны ў склад Браслаўскага павета, аднак яшчэ некаторы час працягваў існаваць як асобная замкавая акруга. У час попісу войска ВКЛ 1567 дрысвяцкая шляхта выступала ў складзе не Браслаўскага пав., а сярод віленскай шляхты. Мяркуецца, што Д.п. служыў для матэрыльнага забеспячэння Дрысвяцкага замка. У 17 ст. Д.п. ператварыўся ў каралеўшчыну.

Літаратура:

Wojtkowiak Z. Lithuania transwilniensis saec. XIV—XVI: Podziały Litwy północnej w późnym średniowieczu. Poznań, 2005.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.