Артыкулы: Дрэвінскі Лаўрэнцій

Дрэвінскі Лаўрэнцій (пасля 1568—1640?), дзяржаўны і царкоўны дзеяч Рэчы Паспалітай. З правасл. шляхецкага роду. Каралеўскі сакратар, чашнік валынскі ў 1606—40. Быў адным з самых актыўных праціўнікаў правядзення царк. уніі. З гэтай мэтай аказваў вял. дапамогу правасл. брацтвам. Быў адным з заснавальнікаў Луцкага брацтва, членам Львоўскага і Віленскага (неаднаразова выбіраўся старастам апошняга). Удзельнічаў у царк. саборы 1596 у Берасці, на якім далучыўся да правасл. лагера, ад якога быў пасланы разам з Малінскім да Жыгімонта ІІІ з пратэстам супраць уніі і просьбай перадаць правасл. епархіі ад іярэяў-уніятаў да праваслаўных. На Віленскім сінодзе 1599 абраны ў лік правізараў для пільнавання інтарэсаў праваслаўных і пратэстантаў. Некалькі разоў выбіраўся паслом на соймы, дзе выступаў у абарону правасл. царквы (асабліва вядома яго прамова на Варшаўскім сойме 1620, дзе ён апісаў уціск праваслаўных жыхароў Львова і Вільні, выступіў за адраджэнне правасл. мітраполіі). У 1630 унёс жалабу ў Віленскі старасцінскі суд ад імя ўсіх князёў, шляхты і паспалітых людзей правасл. веравызнання на ксяндза Дыдрыховіча, які кіраваў нападам на Віленскі правасл. манастыр. Мяркуецца, што Д. — аўтар надрукаванай у Вільні ў 1632 на польскай мове кнігі «Сінопсіс», якая ўтрымлівала прывілеі каралёў польскіх і вял. князёў літоўскіх праваслаўным ВКЛ і Польшчы і паказвала уціск, якім падвяргаліся праваслаўныя ў гэты час. Кніга была прадстаўлена новаабранаму каралю польскаму і вял. князю літоўскаму Уладзіславу IV. У 1633 Д. разам з Данілам Малінскім заснаваў у Крэменцы Богаяўленскі манастыр, пры якім было брацтва, школа, друкарня і шпіталь. У 1635 зрабіў буйное падараванне Віленскаму Святадухаўскаму манастыру. Сучаснікі называлі Д. «Калона праваслаўя». Яго нашчадкі ў канцы 17 ст. перайшлі ў каталіцтва, род апалячыўся.

Творы:

Sinopsis — сочинение в защиту прав православной церкви, изданное Виленским братством ко времени конвокационного сейма после смерти короля Сигизмунда III, 1632 // Архив Юго-Западной России. Киев, 1887. Ч. 1, т. 7.

Літаратура:

Жукович П. Сеймовая борьба православного западнорусского дворянства с церковной унией. Вып. 1—6. СПб., 1901—12.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.