Артыкулы: Дрэма (Drėma) Владас

Дрэма (Drėma) Владас (3.12.1910, г. Рыга—4.1.1995), літоўскі мастак, мастацтвазнавец. Ганаровы д-р Мастацкай акадэміі Літвы (1992). Скончыў Віленскі ун-т (1936). У 1932—36 і 1938—40 выкладаў малюнак у Вільні, у 1937—38 у Варшаўскім дзярж. ін-це рамёстваў. У 1941—44 гал. хавальнік Бел. музея ў Вільні. У 1946—61 заг. аддзела жывапісу Мастацкага музея Літвы, адначасова ў 1946—70 выкладаў у Мастацкім ін-це Літвы. У 1970—85 гал. навуковы мастацтвазнавец Ін-та кансервацыі і рэстаўрацыі помнікаў Літвы. Займаўся жывапісам, графікай (ілюстраваў кнігі бел. паэтаў А.Іверса і Л.Случаніна), перакладаў на літ. мову вершы М.Танка. Аўтар прац пра мастакоў Ф.Смуглевіча, К.Русецкага, В.Смакоўскага і інш., архітэктараў Я.К.Глаўбіца, Л.Гуцэвіча і інш., помнікі архітэктуры Вільнюса. Нац. прэмія Літвы (1992).

Творы:

Nieznane materiały do działalności Wawrzyńca Gucewicza, Piotra Rossi, Tomasza Righi oraz Karola i Kazimierza Jelskich // Biuletyn historii sztuki. 1966. № 3/4;

Sprawa nauczania architektury w Akademii Wileńskiej // Там жа;

Pranciškus Smuglevičius. Vilnius, 1973;

Materiały do historii sztuki Wielkiego Księstwa Litewskiego: Na marginesie «Słownika Jezuitów artystów« S.Bednarskiego, J.Poplatka, J.Paszendy. Kraków 1972 // Biuletyn historii sztuki. 1977. № 2;

Materiały do historii sztuki Wielkiego Księstwa Litewskiego: Jan Krzysztof Glaubicz. Jan Hedel. Jan Melich // Там жа. 1980. № 1;

Jerzy Ertli — budowniczy wileński // Там жа. 1980. № 2;

Działalność artystyczna Eustachego Kotowicza // Там жа. 1987. № 3—4;

Dingęs Vilnius. Lost Vilnius. Исчезнувший Вильнюс. Vilnius, 1991;

Vilniaus Šv. Onos bažnyčia; Vilniauskatedrosrekonstrukcija 1782—1801. Vilnius, 1991;

Kanutas Ruseckas. Vilnius, 1996;

Vilniaus Šv. Jono bažnyčia. Vilnius, 1997;

Vladas Drėma — Stanisław Lorenz laiškai. Vilnius, 1998;

Vilniaus namai archivų fonduose. Kn. 1—7. Vilnius, 1998—2004;

Vincentas Smakauskas. Vilnius, 2001.

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.