Артыкулы: дубатоўкі

дубатоўкі, дубатолкі, рамеснікі, якія нарыхтоўвалі дубовую кару для выдзелкі скур. У пісьмовых крыніцах тэрмін вядомы з 1507, але промысел існаваў з даўніх часоў, бо дубовая кара неабходна пры вытворчасці дублёных скур. Ужо ў пач. 16 ст. слова «Д.» ужывалася як зневажальная мянушка, што сведчыць пра нізкі сацыяльны статус Д. Магчыма, менавіта дубовая кара была адным з відаў даніны, што выплочвала літва ўладарам Кіеўскай Русі (у 16 ст. звесткі пра яе трансфармаваліся ў паведамленне польскага храніста Марціна Бельскага, што літва выплочвала даніну рускім князям лыкам і венікамі, бо іншага нічога не мела). З.Ю.Капыскі лічыў, што Б. выраблялі грубыя гатункі скуры, падэшвы.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.