Артыкулы: Дубінкаўскае княства

Дубінкаўскае княства, буйная латыфундыя князёў Радзівілаў у Віленскім пав. у 16—18 ст. Цэнтр — мяст. Дубінкі. Маёнтак (Дубінкаўская воласць) перададзены Мікалаю Радзівілу ў канцы 15 ст. У 1-й пал. 16 ст. ўладанне значна павялічыў Юрый Радзівіл. У 1528—30 да воласці належала каля 195 дымоў (60 паншчынных службаў, 9 баярскіх службаў, 10 службаў путных баяраў, 37 дамоў мяшчан). Пасля атрымання Мікалаем Радзівілам Рудым у 1547 тытула князя Свяшчэннай Рымскай імперыі маёнтак пачаў называцца Д.к., а Радзівілы біржанска-дубінкаўскай лініі роду — князямі «на Біржах і Дубінках». Землі Д.к. часта аддаваліся ў заставу інш. трымальнікам. У 2-й пал. 16—сярэдзіне 17 ст. Д.к. валодалі Мікалай Радзівіл (сын Рудога), Крыштоф Радзівіл Пярун, Януш Радзівіл. У 1661 Багуслаў Радзівіл аддаў Б.к. ў трыманне Я.Ясперсу, пазней маёнтак трымылі М.Тызенгаўз, Л.Пацей, К.Пузына, Я.Белазор, І.Богуш, В.Гяцэвіч. У 1643 у княстве 19 вёсак, у 1652 — 6 фальваркаў (Дубінкі, Юркішкі, Міколішкі, Нашышкі, Насуны, Заліцішкі), у 1768 — 3 фальваркі. У 1808 маёнтак купілі Тышкевічы, якія заснавалі Дубінкаўскую ардынацыю.

Літаратура:

Instrukcijos feodalinių valdų administracijai Lietuvoje XVII—XIX a. / Parengė: Z.Kiaupa, J.Kiaupienė. Vilnius, 1985;

Malczewska M. Latyfundium Radziwiłłów w XV do połowy XVI wieku. Warszawa; Poznań, 1985;

Ragauskienė R. Lietuvos Didžiosios Kunidaikštystės kancleris Mikalojus Radvila Rudasis (apie 1515—1584 m.). Vilnius, 2002.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.