Артыкулы: Дубінкаўскі замак

Дубінкаўскі замак. Існаваў каля мяст. Дубінкі ў Віленскім ваяв. Пабудаваны на востраве (цяпер паўвостраў) воз. Асвея (Дубінкаўскае) у пач. 15 ст. вял. князем літоўскім Вітаўтам на месцы больш ранніх умацаванняў. Упершыню ўпамінаецца ў 1420. Меў драўляна-земляныя ўмацаванні, даўжыня 500 м, шырыня 100—220 м. Закрываў лівонскім рыцарам шлях на Вільню з паўн. боку. Да 1430 у замку Вітаўтам пабудаваны касцёл Св. Духа. З 16 ст. замак належаў Радзівілам, якія ў 16 ст. пабудавалі тут мураваныя кальвінскі збор і палац. Пасля Паўн. вайны 1700—21 замак заняпаў. З 1960-х г. праводзяцца археалагічныя раскопкі Д.з., падчас якіх выяўлены рэшткі мураваных пабудоў, у т.л. збора, дзе знойдзены пахаванні Радзівілаў.

Літаратура:

Batūra R. Dubingių pilis XIV—XVI a. // Dubingiai. Vilnius, 1971;

Zabiela G. Lietuvos medinės pilys. Vilnius, 1995;

Radvilų rūmaiDubingiuose. Vilnius, 2011.

© Валерый Пазднякоў, 2010, 2014

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.