Артыкулы: Дубовіч Аляксей

Дубовіч Аляксей (?—20.9.1652), дзеяч уніяцкай царквы, пісьменнік. Сын віленскага бурмістра, брат І.Дубовіча. Атрымаў добрую адукацыю. Уступіў у ордэн базыльян. Каля 1628 стаў старшым Віленскага Троіцкага манастыра, з 1637 архімандрыт, намеснік мітрапаліта. З 1645 адначасова архімандрыт супрасльскі. У Супраслі дабудаваў манастыр, адчыніў «рускую» школу. Шмат увагі аддаваў гаспадарчаму ўпарадкаванню манастыроў. Аўтар казанняў, панегірыкаў у гонар Уладзіслава IV, Я.Календы, Я.Тышкевіча, А.Кунцэвіч, Т.Трызны.

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.