Артыкулы: Дундулене (Dundulienė) Пране

Дундулене (Dundulienė) Пране (12.2.1910, в. Піліпай Швянчёнскага р-на—27.2.1991), літоўскі этнолаг. Д-р гіст. навук (1969), праф. (1971). Скончыла Віленскі ун-т (1938). У 1938—40 працавала ў Літоўскім навуковым таварыстве, у 1941 — у Ін-це этнаграфіі АН ЛітССР, у 1942—43 — у Этнаграфічным музее Вільнюскага ун-та, у 1944—50 — у Ін-це гісторыі АН ЛітССР. З 1944 выкладала ў Вільнюскім ун-це, была адной з арганізатараў кафедры этнаграфіі (1951). Працы па гісторыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Літвы і ВКЛ: «Земляробства ў Літве: (З найдаўнейшых часоў да 1917 года)» («Žemdirbystė Lietuvoje: (Nuo seniausių laikų iki 1917 metų)», Вільнюс, 1963), «Літоўскія каляндарныя і аграрныя звычаі» («Lietuvių kalendoriniai ir agrariniai papročiai», Вільнюс, 1979), «Хлеб ў літоўскім побыце і звычаях» («Duona lietuvių buityje ir papročiuose», Вільнюс, 1979; 2 выд. 2007), «Вуж і яго сімвалы ў літоўскім народным мастацтве і вуснай творчасці» («Žaltys ir jo simboliai lietuvių liaudies mene ir žodineje kūryboje», Вільнюс, 1979; 2 выд. 2005), «Дрэвы ў старых літоўскіх вераваннях» («Medžiai senovės lietuvių tikėjimuose», Вільнюс, 1979; 2 выд. 2008), «Птушкі ў старых літоўскіх вераваннях і мастацтве» («Paukščiai senuosiuose lietuvių tikėjimuose ir mene», Вільнюс, 1982; 2 выд. 2006), «Літоўская этнаграфія» («Lietuvos etnografija», Вільнюс, 1982; 2 выд. пад назвай «Літоўская этналогія», «Lietuvių etnologija», Вільнюс, 1991), «Агонь у літоўскім народным светаўспрыманні» («Ugnis lietuvių liaudies pasaulėjautoje», Вільнюс, 1985; 2 выд. 2006), «Літоўская народная касмалогія» («Lietuvių liaudies kosmologija», Вільнюс, 1988), «Язычніцтва ў Літве: жаночыя боствы» («Pagonybė Lietuvoje : moteriškosios dievybės», Вільнюс, 1989; 2 выд. 2008), «Старажытныя літоўская міфалогія і рэлігія» («Senovės lietuvių mitologija ir religija», Вільнюс, 1990; 2 выд. 2007), «Літоўскія святы: Традыцыі, звычаі, абрады» («Lietuvių šventės: Tradicijos, papročiai, apeigos», Вільнюс, 1991), «Старыя літоўскія сямейныя звычаі» («Senieji lietuvių šeimos papročiai», Вільнюс, 1999; 2 выд. 2005), «Вока ў літоўскім светаўспрыманні» («Akys lietuvių pasaulėjautoje», Вільнюс, 2006), «Дрэва жыцця ў літоўскім мастацтве і фальклоры» («Gyvybės medis lietuvių mene ir tautosakoje», Вільнюс, 2006), «Літоўская народная касмалогія» («Lietuvių liaudies kosmologija», Вільнюс, 2008), «Літоўскае язычніцтва: Жаночыя боствы» («Pagonybė Lietuvoje: Moteriškosios dievybės», Вільнюс, 2008), гісторыі этналогіі: «Этнаграфічная навука ў Віленскім універсітэце» («Etnografijos mokslas Vilniaus universitetė», Вільнюс, 1978) і інш.

Творы:

Земледелие в Литве в эпоху феодализма // Тр. Ин-та этнографии. М., 1956. Т. 32;

Историко-этнографический атлас Прибалтики: Земледелие. Вильнюс, 1985 (у сааўт.).

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.