Артыкулы: Дундуліс (Dundulis) Бронюс

Дундуліс (Dundulis) Бронюс (26.11.1909, в. Гівакарай Купішкскага р-на, Літва—1.9.2000), літоўскі гісторык. Д-р гіст. навук (1967), праф. (1969). Засл. дзеяч навукі Літвы (1979). Скончыў Каўнаскі ун-т (1933). У 1934—40 вучыўся ў Сарбоне (Парыж), дзе абараніў доктарскую дысертацыю. У 1941—92 выкладаў у Вільнюскім ун-це, у 1945—47 нам. дэкана гіст.-філалагічнага факультэта, у 1946—61 заг. кафедры ўсеагульнай гісторыі. Адначасова ў 1941—47 выкладаў у Вільнюскім пед. ін-це, у 1944—47 заг. кафедры ўсеагульнай гісторыі. Даследаваў замежную палітыку ВКЛ, гісторыю Літвы ў эпоху напалеонаўскіх войнаў. Аўтар кніг «Напалеон і Літва ў 1812 г.» («NapoléonetlaLithuanieen 1812», Парыж, 1940), «Барацьба літоўскага народа за Жамойць і Занямонне ў XV стагоддзі» («Lietuvių kovadėl ŽemaitijosirUžnemunėsXVamžiuje», Вільнюс, 1960), «Барацьба Літвы за дзяржаўную незалежнасць у 15 ст.» («LietuvoskovadėlvalstybiniosavarankiškumoXVamžiuje», Вільнюс, 1968, 2 выд. 1993), «Знешняя палітыка Літвы ў XVI ст.» («LietuvosužsieniopolitikaXVIa.», Вільнюс, 1971), «Уварванні шведскіх феадалаў у Літву ў XVII—XVIII стст.» («Švedų feodalų įsiveržimai į Lietuvą XVII—XVIIIa.», Вільнюс, 1977), «Літва ў гады напалеонаўскай агрэсіі (1807—1812)» [«LietuvaNapoleonoagresijosmetais (1807—1812)», Вільнюс, 1981], «Нарманы і балцкія краі (ІХ—ХІ вв.)» [«Normanaiirbaltų kraštai (IX—XIa.)», Вільнюс, 1982], «Барацьба Літвы за Балтыйскае мора» («LietuvoskovosdėlBaltijosjūros», Вільнюс, 1985); «Крах напалеонаўскай імперыі і Літва (1813—1815 г.)» [«Napoleonoimperijos žlugimasirLietuva (1813—1815 a.)», Вільнюс, 1989]; «Літва ў віхуры барацьбы за свабоду (ІХ—ХІХ ст.)» [«Lietuvalaisvėskovų sūkuriuose (IX—XIXa.)», Вільнюс, 1990], «Літва ў еўрапейскай палітыцы, 1795—1815» («LietuvaEuropospolitikoje, 1795—1815», Вільнюс, 1998]. Адзін з аўтараў кнігі «Вайна літоўцаў з крыжакамі» («Lietuvių karas su kryžiuočiais», Вільнюс, 1964).

Літаратура:

Lietuvairjoskaimynai: Nuonormanų ikiNapoleono: Prof. BroniausDundulioatminimui. Vilnius, 2001 (змешчана бібліяграфія прац Д.).

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.