Артыкулы: Дыдрыштэн (Дыдрыхтэн, Дзітрыхштэйн) Ян Валянцінус Тобіяш

Дыдрыштэн (Дыдрыхтэн, Дзітрыхштэйн) Ян Валянцінус Тобіяш (?—да 23.6.1770), скульптар, архітэктар. У 1749—52 жыў у Вільні, дзе займаўся архітэктурна-дэкаратыўнымі працамі. Быў членам пратэстанцкай суполкі. У 1749 удзельнічаў у адбудове згарэўшай Святадухаўскай царквы: пабудаваў купал, займаўся упрыгожаннем інтэр’ераў (магчыма, у тэхніцы стука). У 1751—52 разам з Янам Незямкоўскім праводзіў будаўнічыя работы пры езуіцкім касцёле св. Рафала: пачаў выводзіць фасад, вывеў адну вежу, аднак пры закладцы фундамента пад гал. алтар пакінуў будоўлю. Быў абвінавачаны ў тым, што скраў у езуітаў грошы і збег у Інфлянты. Магчыма, пабудаваў там ратушу ў Краславе. У 1750-х г. кіраваў будаўніцтвам царквы Беразвецкага Петрапаўлаўскага манастыра (архітэктар І.К.Глаўбіц), працаваў над яе аздабленнем. Памёр у Вільні.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.