Артыкулы: Дыянісій Балабан

Дыянісій Балабан [?—10(20).5.1663], дзеяч праваслаўнай царквы ў Рэчы Паспалітай. Скончыў Кіева-Магілянскую акадэмію. З 1650 першы епіскап холмскі на адноўленай правасл. кафедры, але з-за процідзеяння уніятаў у 1651 пакінуў Холм. З 1655 епіскап луцкі і астрожскі. З дапамогай гетмана І.Я.Выгоўскага ў 1656 абраны мітрапалітам кіеўскім і ўсяе Русі. Хоць у гэты час Кіеў знаходзіўся пад кантролем Масквы, Д. за благаславеннем звярнуўся не да маскоўскага, а да канстанцінопальскага патрыярха, чым выклікаў моцную незадаволенасць рас. улад. Д. падтрымаў намаганні Выгоўскага па заключэнні Гадзяцкага дагавора 1658, які прадугледжваў прадастаўленне кіеўскаму мітрапаліту месца ў Сенаце Рэчы Паспалітай, і выехаў да гетмана ў г. Чыгірын, што знаходзіўся пад кантролем Рэчы Паспалітай. Пасля працяглы час жыў у Слуцку, заснаваў там кансісторыю (царк. суд) на ўзор кіеўскай. Каб перахапіць царк. ўладу, маскоўскі ўрад у 1559 прызначыў у Кіеве мітрапаліцкім месцаахоўнікам епіскапа чарнігаўскага Лазара Барановіча, а ў 1661 — новапрызначанага епіскапа мсціслаўскага, аршанскага і магілёўскага Мяфодзія. Апошні ў 1662 быў пракляты канстанцінопальскім патрыярхам і не здолеў пашырыць свой уплыў на правасл. землі Рэчы Паспалітай. Д. памёр у г. Корсунь, яго перемнікам абраны законны епіскап мсціслаўскі і аршанскі Іосіф IVНелюбовіч-Тукальскі.

Літаратура:

КарповГ. Дионисий Балабан, митрополит киевский: Из истории отношений киевской церковной иерархии к московскому правительству, 1654—1661 гг. // Православное обозрение. 1874. № 1.

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.