Артыкулы: Дэлямарс Адам Казімір

Дэлямарс Адам Казімір (7.9.1664, Вільня—22.4.1735), дзеяч каталіцкай царквы. У 1679 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў; ксёндз. Вывучаў у Вільні філасофію ў 1681—84 i тэалогію ў 1688—92. Прафесар рыторыкі ў Браневе ў 1692—93 i Пултуску ў 1693—95, філасофіі ў Варшаве ў 1696—98, прапаведнік у Вільні ў 1698—99 i Нясвіжы ў 1699—1702, прафесар філасофіі ў 1702—05 і тэалогіі ў 1705—6 у Вільні, схаластычнай і палемічнай тэалогіі ў Пінску ў 1706—07 i ў Вільні ў 1707—10, тэолаг жамойцкага біскупа Яна Згерскага ў Крожах у 1710—14, рэктар Крожскага калегіума ў 1714—17, рэгент Віленскай папскай семінарыі ў 1717—20, прафесар схаластычнай тэалогіі і кананічнага права ў Варшаве ў 1720—27, інструктар 3-й прабацыі ў Нясвіжы ў 1727—30 i Вільні ў 1730—33, дэкан юрыдычнага факультэта Віленскай акадэміі ў 1733—35. Выдаў падручнік па фразеалогіі «Phrases ei cultiores loquendi modi» (Варашава, 1723; вядомы 9 выданняў). Быў знаўцам права, дарадчыкам біскупаў і магнатаў. Для пастановак школьных драм сам маляваў дэкарацыі.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.