Артыкулы: Ельскі Аляксандр Вікенцій Карлавіч

Ельскі Аляксандр Вікенцій Карлавіч [16(28).6.1834, маёнтак Замосце каля в. Дудзічы Ігуменскага пав.—10(22).9.1916], беларускі гісторык, географ, публіцыст, калекцыянер. З шляхецкай сям’і. Вучыўся ў гімназіі г. Лаздэне (Усх. Прусія), скончыў Мінскую гімназію (1852). Удзельнічаў Крымскай (Усходняй) вайне 1853—56. Пасля пасяліўся ў сваім маёнтку Замосце. Быў міравым суддзёй. У час паўстання 1863—64 знаходзіўся пад наглядам паліцыі. Прытрымліваўся ліберальных поглядаў, якія выяўляў у шматлікіх публіцыстычных творах у рас. і польскай прэсе. Аўтар вял. колькасці краязнаўчых і гіст. артыкулаў у перыядычным друку, некалькіх вершаваных і празаічных творах на бел. мове. Напісаў звыш 10 тыс. гістарычна-краязнаўчых артыкулаў пра бел. населеныя пункты для «Польскай ілюстраванай энцыклапедыі» і «Слоўніка геаграфічнага Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краін». Прымаў удзел у археалагічных з’ездах у Вільні (1893) і Рызе (1896). Даследаваў гісторыю вытворчасці кунтушовых паясоў у Слуцку, шкляную мануфактуру Радзівілаў ва Урэччы, бібліятэку Храптовічаў у Шчорсах. У Замосці сабраў вял. бібліятэку (10 тыс. кніг), мастакую галерэю (каля 60 карцін, больш за 2 тыс. гравюр і малюнкаў), калекцыі старажытных рэчаў (зброя, фарфор, мастацкае шкло, слуцкія паясы і інш.).

Творы:

Нарыс па гісторыі Мінскай дыяцэзіі // Наша вера. 2002. № 4; 2003. № 1;

Выбранае / Уклад. Н.Мазоўка, У.Казберука. Мн., 2004;

Выбранае // Веснік Бел. дзярж. ун-та. Сер. 4. 2005. № 2.

Літаратура:

Ельскі У. На зямлі продкаў: Успаміны пра дзядзьку Аляксандра Ельскага з Замосця // Шляхам гадоў: Гісторыка-літаратурны зборнік. Мн., 1993. Вып. 3;

Дзеля блізкіх і прышласці: Матэрыялы міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Універсітэты Ельскіх» (да 165-годдзя з дня нараджэння Аляксандра Ельскага): Мінск, 7 кастрычніка 1999 г. Мн., 1999;

Кушнер В. Аляксандр Вікенцій Ельскі (1834—1916) // Славутыя імёны Бацькаўшчыны. Мн., 2000. Вып. 1.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.