Артыкулы: Ельскія

Ельскія, шляхецкi род герба «Пелеш». З канца 16 ст. вядомы браты Шчэнсны i Габрыэль Е. Сын першага Раман — войскi пiнскi (1617), быў жанаты з Кацярынай Саламярэцкай. Сын другога Мiкалай — падстараста (1616), стольнiк (1629) i войскi пiнскi (1631). Найб. вядомыя:

Лукаш (?—?), маршалак пiнскi (1650).

Уладзiслаў (?—?), стараста пiнскi (1733), палкоўнiк пяцiгорскi. У шлюбе з Аленай Бжастоўскай меў сыноў Юзафа, Францiшка, Станiслава, Канстанцiна.

Юзаф (?—?), сын Уладзiслава. Паручнiк Гарадзенскага пав. (1764), падчашы (1764), войскi (1765), харужы гарадзенскi (1773).

Францiшак (1738—23.3.1821), сын Уладзiслава. Скарбнiк, потым падстолi гарадзенскi (1777), падкаморы старадубскi (1780). На соймах 1778 i 1780 абiраўся скарбовым камiсарам ВКЛ. Маршалак Трыбунала ВКЛ (1783). Пасол на Чатырохгадовы сойм 1788—92. У час паўстання 1794 чл. Цэнтральнай дэпутацыi Вялiкага княства Лiтоўскага. Пасля ў эмiграцыi, вярнуўся пры Паўле I. Член Часовага ўрада ВКЛ 1812. Пасля другой эмiграцыi жыў у Царстве Польскiм. З жонкай Амелiяй Прозар меў сыноў Уладзiслава, Людвiка, Мiхала, Леана.

Станiслаў (?—3.1.1829), сын Уладзiслава. Паручнiк пяцiгорскi, камiсар скарбовы ВКЛ (1784—92), камiсар скарбовы Рэчы Паспалiтай (1792—93). Маршалак Iгуменскага пав. (1795—1812). Ад жонкi Ружы Прозар атрымаў у пасаг Дудзiчы. Яго сын Кароль быў харунжым iгуменскiм.

Канстанцiн (?—21.10.1799), сын Уладзiслава. Харужы пяцiгорскi (1782), шамбялян Станiслава Аўгуста Панятоўскага, стольнiк старадубскi (1786). Пасол на Чатырохгадовы сойм 1788—92. Удзельнiк падрыхтоўкi паўстання 1794, ездзiў да Т.Касцюшкi ў Iталiю. У 1794 прызначаны Касцюшкам зямянскiм ген.-маёрам Гарадзенскага пав. для арганiзацыi паспалiтага рушэння шляхты. Пасля задушэння паўстання ў падполлi.

Уладзiслаў (?—?), сын Францiшка. Ротмiстр нац. кавалерыi (1793).

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.