Артыкулы: Емяльянчык Уладзiмiр Пятровiч

Емяльянчык Уладзiмiр Пятровiч (9.5.1955, в. Вялiкiя Лукi Баранавiцкага р-на—5.6.2003) — беларускi гiсторык. Кандыдат гiстарычных навук (1988).

Скончыў БДУ (1980). Абараніў кандыдацкую дысертацыю «Развитие научно-технического сотрудничества БССР с союзными республиками. 1971—1980 гг. (на материалах Компартии Белоруссии)» (навуковы кіраўнік В.С.Багданаў). Працаваў выкладчыкам у Мiнскiм iнстытуце культуры. З 1990 у Iнстытуце гiсторыi Акадэміі навук Беларусi, у 1991—1993 навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі эпохі феадалізму, у 1993—1994 старшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі 13—18 стст. Адначасова выкладаў у БДУ, дацэнт. Выкладаў гісторыю ў Беларускім гуманітарным ліцэі. Даследаваў палiтычную i вайсковую гiсторыю Беларусi 18 ст., паўстанне 1794, падзелы Рэчы Паспалітай у канцы 18 ст., узаемадачыненнi Беларусi з Польшчай i Расiяй. Адзiн з аўтараў «Нарысаў гiсторыi Беларусi» (ч. 1, Мн., 1994).

Пісаў вершы.

Памёр ад хваробы сэрца.

Працы:

Емельянчик В.П. Развитие научного сотрудничества Белоруссии с братскими республиками (1971—1980 гг.) // В борьбе и труде. Из истории Компартии Белоруссии. Сборник научных статей аспирантов. Мн.: Университетское, 1987. С. 62—68.

Емельянчик В.П. Внедрение достижений науки в промышленность на основе научно-технического сотрудничества БССР с союзными республиками (1971—1980 гг.) // Вопросы истории КПСС. Межведомственный сборник. Вып. 18. Мн.: Университетское, 1987. С. 137—142.

Емяльянчык Уладзімір. 1992: Сувораў супраць Касцюшкі?.. // Культура. 1992. № 35. С. 3.

Емяльянчык Уладзімір. Пан Тадэвуш з Грушаўкі // Культура. 1993. № 36. С. 6—7, іл.

Емяльянчык Уладзімір. Паланез для касiнераў. (З падзей паўстання 1794 г. пад кiраўнiцтвам Т.Касцюшкi на Беларусi). Мн.: Беларусь, 1994. 160 с., іл.

Юхо Я., Емяльянчык У. «Нарадзiўся я лiцьвiнам...» Тадэвуш Касцюшка. Мн.: Навука і тэхніка, 1994. 68 с., іл.

Емяльянчык У.П. Дыверсійныя рэйды ў паўстанні 1794 года на Беларусі // Весці Акадэміі навук Беларусі. Серыя грамадскіх навук. 1994. № 2. С. 11—18.

Емяльянчык Уладзімер. Дыверсійныя рэйды ў паўстаньні 1794 года на Беларусі // Спадчына. 1994. № 3. С. 52—58, іл.

Емяльянчык Уладзімір. «За адну толькі шляхту ваяваць не буду» // Беларуская мінуўшчына. 1994. № 1. С. 27—29.

Емяльянчык У.П. Да пытання аб паходжанні Ратамскіх — продкаў Тадэвуша Касцюшкі па маці // Беларусь і Тадэвуш Касцюшка: спадчына, час, здабыткі. Матэрыялы Міжнароднага семінара. Беларускі Дзяржаўны Універсітэт, Мінск, 28—29 лістапада 2000 г. Сустрэча другая. Мінск, 2002. С. 8—12.

Емяльянчык Уладзімір. Шляхі жыцця праз белы верш. Мінск: Зорны Верасок, 2012. 227 с.

Падрабязнасці:

Голубеў Валянцін, Хадыка Аляксей. In memoriam // Філаматы. 2003. № 2. С. 105 (партрэт).

Уладзімір Пятровіч Емяльянчык // Працы гістарычнага факультэта БДУ. Навуковы зборнік. Выпуск 1. Мінск: БДУ, 2006. С. 307—308.

Институт истории НАН Беларуси в лицах. 1929—2008 гг. Биобиблиографический справочник. Минск: Беларуская навука, 2008. С. 170 (партрэт).

Сосна У.Палітычная гісторыя познафеадальнай Беларусі ў працах выкладчыкаў кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў БДУ: традыцыя і сучаснасць // Исследования по истории Восточной Европы = Studia Historica Europae Orientalis. Выпуск 7. Мн.: РИВШ, 2014. С. 231—244.

© Валерый Пазднякоў, 2005, 2016

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.