Артыкулы: енерал

енерал, генеральны возны (лац. generalis ministerialis), судовы выканаўца ў ВКЛ у 16—18 ст., возны, кампетэнцыя якога не абмяжоўвалася пэўным паветам, дзе ён быў прызначаны, але распаўсюджвалася на ўсё ваяводства і ўсю дзяржаву. У Статут ВКЛ 1588 быў уключаны спец. артыкул пра Е. (раздзел 4, арт. 104: «О ввозном, которого по латине зовуть енерал»). Згодна з ім, у кожным павеце (ваяводстве) павінен быць адзін Е. з аселай шляхты, які ведаў бел. мову. Прызначаўся вял. князем па прадстаўленні ваявод, судовых старастаў і мясц. шляхты, прыносіў прысягу ў павятовым земскім судзе. Пры выкананні судовых абавязкаў па-за межамі свайго ваяводства быў павінен мець пры сабе сведкаў са шляхты, як і звычайны возны. У Жамойці з-за яе велічыні Статут дапускаў існаванне двух Е.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.