Артыкулы: каляндар

каляндар (ад лац. calendarium пазыковая кніжка), сістэма злічэння вялікіх прамежкаў часу, заснаваная на перыядычнасці бачных нябесных цел. Найб. распаўсюджаны сонечны К., у аснову якога пакладзены сонечны (трапічны) год. У 46 да н.э. ў Рыме прыняты юліянскі К. (даўжыня года 365,25 сутак у інтэрвале 4 гадоў), якім карысталіся ў краінах Еўропы да новага часу. З прыняццем хрысціянства ў многіх краінах рабіліся спробы суаднесці біблейскую храналогію з існуючымі календарнымі сістэмамі і вызначыць дакладную дату нараджэння Ісуса Хрыста. У 525 рымскі манах Дыянісій Малы вызначыў, што Хрыстос нарадзіўся ў 753 ад заснавання Рыма, або ў 284 эры Дыяклетыяна. З цягам часу гэта сістэма летазлічэння («наша эра») зацвердзілася ў краінах Зах. і Цэнтр. Еўропы. У Візантыйскай імперыі распрацавана летазлічэнне «ад стварэння свету» (пачатак — 5508 да н.э.), год пачынаўся 1 вер. (т.зв. канстанцінопальская эра). З хрышчэннем Русі ў канцы 10 ст. ва ўсх. славян распаўсюдзіўся візантыйскі К., аднак за пачатак года браўся дзень 1 сакавіка. Розніца ў паўгода паміж стараж.-рус. і візантыйскім К. выклікала існаванне на Русі 2 асн. сістэм летазлічэння: сакавіцкай (рус. год адстае ад візантыйскага на паўгода) і ультрасакавіцкай (рус. год абганяе візантыйскі на паўгода). Вераснёўская сістэма (канстанцінопальская эра) спачатку на Русі ўжывалася мала. Зберагліся сляды знаёмства ўсх. славян з інш. сістэмамі летазлічэння: антыяхійскай эрай (пункт адліку — 1.9.5968 да н.э.), александрыйскай эрай (25.3.5493 да н.э.), балгарскай эрай (5504 да н.э.) і інш. Маскоўскі царк. сабор 1492 пастанавіў лічыць пачаткам года 1 верасня.

З пашырэннем каталіцтва ў ВКЛ з 13 ст. пачало распаўсюджвацца летазлічэнне ад «нараджэння Хрыста». Пачатак года пры гэтым адлічваўся з 1 студз. (відаць, такі адлік быў запазычаны са Свяшчэннай Рымскай імперыі; у розных краінах Зах. Еўропы існавалі і інш. сістэмы адліку). Летазлічэнне ад «нараджэння Хрыста» ўжывалася каталіцкай царквой і было прынята ў канцылярыі ВКЛ і канцылярыях мясц. устаноў. Разам з гэтым у дакументах канцылярыі ВКЛ да сярэдзіны 16 ст. пазначаліся індыкты (парадкавы нумар года ўнутры 15-гадовых цыклаў). З 16 ст. летазлічэнне ад «нараджэння Хрыста» пачало выкарыстоўвацца ў бел.-літ. летапісах, у кірылічных друкаваных выданнях (у т.л. ў Ф.Скарыны) і прыватных дакументах. На думку О.Галецкага, у канцылярыі вял. князя Свідрыгайлы на Валыні ў 1440—52 ужывалася своеасаблівая сістэма пазначэння гадоў: першыя дзве лічбы ставіліся паводле дыянісійскай эры, а 2 астатнія — паводле візантыйскай эры (такім чынам, розніца паміж пазначаным на дакуменце і рэальным годам складала 8—9 гадоў у бок павелічэння). Шырокае распаўсюджанне ў ВКЛ атрымала практычная храналогія з мэтай перакладу дат ад «стварэння свету» на даты ад «нараджэння Хрыста», для вызначэння дзён царк. свят, найперш Вялікадня. У сярэдзіне 16 ст. створаны энцыклапедычны зборнік (зберагаўся ў б-цы Жыровіцкага манастыра), дзе змешчаны два 3-таблічныя комплексы «вруцэлет», табліцы велікоднай поўні, для вызначэння дня тыдня кожнага месяца, індэкса дня тыдня велікоднай поўні і інш.

У 1582 рымскі папа Грыгорый ХІІІ увёў новы, больш дакладны К. (грыгарыянскі). Даўжыня года ў ім складае 365, 2425 сутак. Пры гэтым дні 5—14.10.1582 былі выкінуты з К. Розніца паміж грыгарыянскім і юліянскім К. ў 16—17 ст. складала 10, у 18 ст. — 11, у 19 ст. — 12, у 20—21 ст. — 13 сутак. Грыгарыянскі К. быў адразу прыняты ў Рэчы Паспалітай. Аднак правасл. і пратэстанцкія цэрквы дзяржавы ўбачылі ў грыгарыянскім К. спробу падначаліць іх духоўнай уладзе рымскага папы і адмовіліся прымаць новаўвядзенне. Праваслаўныя абвясцілі, што прымуць новы К. толькі з дазволу канстанцінопальскага патрыярха. Патрыярх Іерамія ІІ 20.3.1583 забараніў змену К.

У 1582 лютэранскі магістрат Рыгі адхіліў увядзенне грыгарыянскага К. ў горадзе. У 1584 кароль Стафан Баторый паўтарыў загад увесці новы К. пад пагрозай вял. штрафу. Магістрат саступіў, але апазіцыя палічыла гэта за парушэнне свабоды веравызнання, якое было гарантавана дагаворам аб падпарадкаванні польскаму каралю. Калі на Каляды 1584 рыжскія езуіты пачалі набажэнства паводле новага К., іх касцёл, як і дамы некаторых членаў магістрата, быў разгромлены натоўпам. 23.1.1585 заключана пагадненне паміж магістратам і бюргерскай апазіцыяй, паводле якога ўжыванне новага К. было забаронена ў Рызе. Аднак Стафан Баторый адмяніў пагадненне, а ўлада магістрата адноўлена.

Значны канфлікт адбыўся ў Львове. У 1583 львоўскі бурмістр атрымаў загад Стафана Баторыя ўвесці ў горадзе новы К. Былі апячатаны цэрквы, што выклікала масавыя пратэсты праваслаўных. Пры пасрэдніцтве канцлера ВКЛ А.Валовіча, ваявод кіеўскага К.Астрожскага і белзскага С.Жалкеўскага, кашталяна менскага Я.Глябовіча паміж львоўскім каталіцкім архібіскуам Дз.Сулікоўскім і львоўскім правасл. епіскапам Гедэонам Балабанам 15.2.1585 заключана мірнае пагадненне. Стафан Баторый гарантаваў праваслаўным Рэчы Паспалітай свабодна ўжываць стары К. прывілеямі ад 21.1.1584, 25.2.1585 (Пінскаму пав.), 18.5.1585 і 8.9.1586 (праваслаўным Вільні).

З сярэдзіны 1580-х г. пачалася літаратурная палеміка адносна К. паміж праваслаўнымі і католікамі, якая цягнулася да 1650-х г. Памфлет «Каляндар рымскі новы» змясціў Г.Д.Сматрыцкі ў сваім творы «Ключ царства нябеснага» (Львоў, 1587). Яго падтрымаў В.Суражскі ў «Кніжыцы» (Астрог, 1588) і «Псалтыры» (Астрог, 1598), С.Зізаній у творы «Казанне святога Кірылы» (Вільня, 1596), М.Бранеўскі (Хрыстафор Філалет) у «Апокрысісе» (Вільня, 1597). У 17 ст. пераважалі кнігі каталіцкіх аўтараў супраць ужывання старога К. У абарону новага К. выступілі Ф.Скуміновіч (Тышкевіч), езуіты М.Сміглецкі, В.Расцішэўскі, С.Градзіцкі і інш. Рэктар Кіеўскай брацкай школы Касіян Саковіч, калі прыняў унію, выступіў за прыняцце новага К. ў кнізе «Стары календар» (Вільня, 1640; 2-е выданне выйшла пад назвай «Акуляры старому календару», Кракаў, 1644). Аналагічныя погляды выказаў уніят І.Дубовіч у кн. «Каляндар сапраўдны веры Хрыстовай» (Вільня, 1644).

Каляндарнае пытанне было закранута і пры падрыхтоўцы уніі паміж правасл. і каталіцкай цэрквамі Рэчы Паспалітай. Ініцыятары уніі епіскапы Іпацій Пацей і Кірыла Цярлецкі выражалі згоду на прыняцце грыгарыянскага К. У час іх візіту ў Рым там у 1596 выдадзена па-беларуску кірылічная пасхалія паводле новага К. на 1409—3004. Аднак царк. унія была заключана на ўмовах захавання старой абраднасці правасл. царквы, у т.л. выкарыстання юліянскага К. У 1598 на з’ездзе ў Луцку многія правасл. князі і шляхта падпісалі акт аб прыняцці уніі і новага К.; аналагічны акт у 1603 прыняты ў Валынскім ваяв. За пераход на грыгарыянскі К. выступалі і некат. уніяцкія духоўныя асобы, аднак афіцыйна уніяцкая царква Рэчы Паспалітай захавала стары К.

Прыняцце новага К. пры адначасовым захаванні старога праваслаўнымі, а пасля уніятамі выклікала шматлікія «каляндарныя» канфлікты. Каталіцкія духоўныя асобы часта скардзіліся ўладам, што праваслаўныя і уніяты працуюць у каталіцкія святы (напр., у Полацку ў 1599). Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай юліянскі К. быў зноў уведзены ў свецкае жыццё ў Беларусі і Літве ў 1800.

Літаратура:

Головацкий Я. Попытки и старания Римской курии ввести Грегорианский календарь у славян православных и униатов // Журн. Мин-ва нар. просвещения. 1877. № 9;

Сумцов Н.Ф. Исторический очерк попыток католиков ввести в Южную и Западную Россию Григорианский календарь // Киевская старина. Киев, 1888. Кн. 5;

Chronologia polska. Warszawa, 1957;

KrajcarJ. The paschalia printed at Rome in 1596 // Oxford Slavonic Papers. New Series. 1970. Vol. 3;

Голенченко Г.Я. «Календарь» Франциска Скорины // Из истории книги в Белоруссии. Мн., 1976;

Романова А.А. Древнерусские календарно-хронологические источники XV—XVII вв. СПб., 2002;

Kalendarze. Lublin, 2003;

Stradomski J. O merytorycznych i konfesyjnych problemach reformy kalendarza w świetle XVI- i XVII-wiecznej polemiki religijnej w Rzeczypospolitej // "Pokazanie Cerkwie prawdziwej...": Studia nad dziejami i kulturą Kościoła prawosławnego w Rzeczypospolitej. Białystok, 2004.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

intansajejern 2021-07-23 22:22:26
Torrents: [url=http://bkmaxline.top/videos.php?p=1&s=l&ps=madi-laine], Madi Laine[/url] Nintendo Quest 2015 ????? ????? 5.5 ! [url=http://instaboxy.online/tales-of-demons-and-gods-chapter-307.5]Tales Of Demons And Gods Chapter 307.5[/url]. As.Big.As.It.Gets_NS??-???????(???Allie_Haze,Shane_Diesel??)_720P Ableton Live Suite v9.7 x64.x86 macOS [R2R][dada] [url=http://aanywayanyday.xyz/apotheosis-chapter-81]Apotheosis Chapter 81[/url] [url=https://ecinsellik.xyz/from-here-to-eternity/]Watch Movie[/url] Hotel Impossible 5 Star Secrets S01E04 720p HDTV x264-W4F - [SRIGGA] - [url=http://bangsou.icu/anime/stratos-4-advance-kanketsu-hen-english-subbed]Stratos 4 Advance Kanketsu-hen English Subbed[/url]. ?? ???? - [url=http://breezehappy.site/tag/baixar-sex-life-mkv-torrent/]baixar Sex/Life MKV torrent[/url]. Frequency Season 1 Episode 7 - Break, Break, Break Hands Off! 3 0 [Mac OS X] [Q8Wolfy] + [url=http://fsquaredsystems.com/catalogo/F/F/11/1]Sobre natural[/url]. See More - [url=http://azbet88.net/serie-descargar-torrents-75152-75153-Genius-3-Temporada-720p.html]Genius - 3ВЄ Temporada [720p][/url].

2018-01-21 09:27:12
Фирма Контроль проект советует сервис проектирование бань.Можем использовать в создании,планирование,оформление бань такие виды строительно-ремонтных как: дерево, газобетон, керамзитобетонных блоков, кирпич, каркасные дома. Мы фирма Контроль проект помогут вам сделать гармонический выбор не только в сопровождение но и в выборе строительных материалов для проектирования танхаусов,коттеджей,дачных домов,многоквартирных домов. Вначаленужно какой материал вы используете для многоквартирных домов, коттеджей ведь от данного зависит срок его применения в целом. Наши подготовленные сотрудники обученные, подготовленные укажут вам выгодно спроектировать ваш выбор по строительствубань. Мы находимся в г.Самара и мы работаем по всей стране и за пределами России. Обращайтесь к нам, и мы вам обязательно поможем! строительство домов из дерева под ключ проекты: [url=https://construction.contrpro.ru/construction/stroitelstvo-individualnogo-doma-iz-dereva/]строительство домов из дерева екатеринбург[/url]

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.