Артыкулы: Калімах (Kallimach, Callimachus)
Калімах (Kallimach, Callimachus; сапр. Фiлiпа Буанакорсi; 2.5.1437, Сан-Жымiньяна каля Фларэнцыi—31.10.1496), гуманiст, гiсторык, палiтык, паэт. Паходзiў з незаможнай купецкай сям’i. На мяжы 1469—70 прыехаў у Польшчу. Напачатку быў пры двары бiскупа Рыгора з Санака, з 1472 выкладчык Кракаўскай акадэмii. З 1474 сакратар i выхавальнiк дзяцей Казiмiра IV Ягелончыка, потым пры двары Яна II Альбрэхта. Удзельнiчаў у выпрацоўцы дзярж. палiтыкi Ягелонаў, выступаў за моцную каралеўскую ўладу. Аўтар палiтычных i гiст. твораў, у якiх упершыню ў Польшчы выказвалiся гуманiстычныя рэнесансавыя погляды. Аўтар гiст. прац «Атыла» (1489), «Гiсторыя караля Уладзiслава» (Аўгсбург, 1518; апалогiя Уладзiслава III Варненчыка, прысвечаная бiтве аб’яднанай армii хрысціянскіх дзяржаў з туркамi пад Варнай у 1444. Гiсторыю разумеў як ланцуг заканамерных змен, падкрэслiваў свецкiя i натуральныя фактары гiст. працэсу. Крытыкаваў «Хронiку» В.Кадлубака. Разам з Я.Длугашам вызначыў далейшы шлях развiцця польскай гiстарыяграфii. У працы «Жыццё і звычкі кардынала Збігнева» (1480-я гг.) прапанаваў тэорыю кельцкага паходжання літоўцаў.
Творы:
Historia de rege Vladislao. Varsoviae, 1961;
Attila. Varsoviae. 1962;
De his quae a Venetis tentata sunt Persis ac Tartaris contra Turcos movendis. Varsoviae, 1962;
Vita et mores Sbignei cardinalis. Varsoviae, 1962;
Vita et mores Gregorii Sanocei. Varsoviae, 1963.
Літаратура:
Olkiewicz J. Kallimach doświadczony. Warszawa, 1981;
Tumėlis J. Pilypo Kalimacho žinios apie lietuvių kilmę // Lietuvos istorijos metraštis, 1985 metai. Vilnius, 1986;
Kotarska J. Poeta i historyk — Filip Kallimach // Pisarze staropolscy: Sylwetki. Warszawa, 1991. T. 1;
Сушкевич Л.П. Филиппо Буонаккорси Каллимах (1437—1496) и Польша // Лістападаўскія сустрэчы-2: Матэрыялы выкладчыцка-студэнцкай канферэнцыі (Мінск, 13—14 лістапада 1997 г.). Мн.: БДУ, 1999. С. 83—85.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


