Артыкулы: Калінскі Вільгельм
Калінскі Вільгельм (6.3.1747, Варшава—20.1.1789), дзеяч каталіцкай царквы, педагог. Д-р тэалогіі (1783). З шляхецкага роду. З 1762 у ордэне ксяндзоў-місіянераў. Вучыўся ў Сандаміры і Варшаве. З 1772 святар, праф. Семінарыі Свентакшыскага ў Варшаве. З 1774 праф. гісторыі царквы ў Віленскай семінарыі, адначасова цэнзар. Быў дарадцам біскупа І.Масальскага ў справах асветы і царквы. Разам з Т.Гусаржэўскім рэфармаваў семінарыю. З 1782 выкладаў на кафедры гісторыі царквы і маральнай тэалогіі ў Гал. школе ВКЛ. Аўтар шматлікіх моў і казанняў, у т.л. 3 моў да сялян Паўлаўскай рэспублікі, у якіх падтрымаў рэформы П.К.Бжастоўскага, заклікаў сялян да сумленнасці, працавітасці і г.д.
Творы:
Początki historii naturalnej dla dzieci. Wilno, 1780;
Kazania i mowy. T. 1—2. Warszawa, 1791 (3 wyd. 1808).
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


