Артыкулы: Каліцкі (Kalicki) Бярнард
Каліцкі (Kalicki) Бярнард (20.5.1840, в. Кураны Беражанскага пав., цяпер у Цярнопальскай вобл., Украiна—21.4.1884), польскi гiсторык, публiцыст. Скончыў Львоўскi ун-т. Працаваў у Б-цы Нац. цэнтра iмя Асалiнскiх, у Краявым аддзеле ў Львове. За дапамогу паўстанцам у 1863 зняволены, пазней зблiзіўся з кансерватыўнымi коламi. З 1857 навук. сакратар К.Шайнохi. Аўтар нарысаў па гiсторыi Рэчы Паспалiтай 16—17 ст., бiяграфiй Багуслава i Януша Радзiвiлаў, навук.-папулярных прац.
Творы:
Zarysy historyczne. Lwów, 1869;
Bogusław Radziwiłł, koniuszy litewski: Szkic historyczny. Kraków, 1878.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


