Артыкулы: Калужскі крыж

Калужскі крыж, праваслаўная рэліквія канца 16—пач. 18 ст. Захоўваецца ў Калужскім абласным краязнаўчым музеі. Уяўляе сабой сярэбраны крыж-рэлікварый з шырокімі кароткімі канцамі, увенчаны аграненым навершам (памеры 15,8 × 11,2 см, таўшчыня 2,4 см). На правым баку выгравіравана Укрыжаванне, паабапал якога ў 4 ярусы размешчаны паўфігуры Багародзіцы з немаўляткам і 12 святых. На адваротным баку змешчаны доўгі надпіс — пералік святых, мошчы якіх кладзены ў крыж. Моўныя асаблівасці надпісу сведчаць, што крыж мог быць выраблены майстрам-беларусам, якіх у 2-й пал. 17—пач. 18 ст. шмат жыло ў Маскве.

Літаратура:

Пуцко В.Г. Калужскі рэлікварый // Помнікі мастацкай культуры Беларусі эпохі Адраджэння. Мн., 1994;

Яго ж. Серебряный крест-мощевик из Никитской церкви в Калуге // Калуга в шести веках. Калуга, 1997.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.