Артыкулы: Кальварыя

Кальварыя (літ. Калварыя, Kalvarija, цяпер горад у Марыямпальскім р-не, Літоўская Рэспубліка), мястэчка ў Троцкім пав., на р. Шэшупэ. Узнік у сярэдзіне 17 ст. як в. Трабы. У 1660 жыло каля 30 чал. У 1704 пабудаваны драўляны касцёл. У 1708 адчынена школа. З пач. 18 ст. мястэчка, атрымала назву К. У ёй пасялілася шмат яўрэяў (адсюль неафіцыйная назва мястэчка — Кальварыя Жыдоўская), якія 30.8.1713 атрымалі каралеўскі прывілей на рамёствы і гандаль. 25.9.1713 прывілей на гандаль атрымалі інш. жыхары. З 1752 вядома сінагога. У 1759 мястэчка пацярпела ад рас. войск у час Семігадовай вайны 1756—63. Была цэнтрам нягродавага стараства, з 1766 яго трымаў віленскі ваявода Міхал Агінскі. У 2-й пал 18 ст. было 157 дымоў, каля 2 тыс. жыхароў (больш за палову яўрэі). Мяркуецца, што ў 1782 пабудавана лютэранская кірха, пры якой дзейнічала школа. 27.12.1791 К. атрымала гарадскія правы і герб. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Прускага каралеўства.

Літаратура:

Miškinis A. Lietuvos urbanistikos paveldas ir jo vertybės. Т. 1. Vilnius, 1999.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.