Артыкулы: каляднае
каляднае, адзін з відаў натуральнай павiннасці ў 17—18 ст. Першапачаткова ўзнiкла як святочнае паднашэнне феадалу, але паступова ператварылася ў пастаянную павiннасць. Штогод на Вялiкдзень i Каляды прыгонныя сяляне павiнны былi адносiць на панскi двор пэўную колькасць яек i курэй. Напр., у маёнтку Чэцверць Ашмянскага пав. сяляне ў 1778 давалi пану К., якое складалася з 10 яек i 1 курыцы з дыма.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


