Артыкулы: Калянкоўскі (Kolankowski) Людвiк
Калянкоўскі (Kolankowski) Людвiк (21.6.1882, г. Надворная, цяпер у Iвана-Франкоўскай вобл., Украiна—19.3.1956), польскi гiсторык i палiтычны дзеяч. Чл. Польскай АН (1947), д-р габілітаваны (1913), праф. звычайны (1929). Скончыў Львоўскi ун-т (1906). У 1906—15 супрацоўнiк Ягелонскай б-кi ў Кракаве. У 1913—18 і 1924—29 выкладаў у Кракаўскім ун-це. У 1918—24 у Мiністэрстве замежных спраў, кіраўнік Усх. аддзела, дырэктар Літ.-бел. дэпартамента. У 1919 генеральны камісар Усх. Зямель, упаўнаважаны па справах арганізацыі ун-та ў Вільні. З 1929 дырэктар Б-кі Ардынацыі Замойскіх у Варшаве, адначасова да 1936 выкладаў у Віленскім, у 1936—39 — у Львоўскім ун-це. У 1938—39 сенатар, кіраўнік Лагера нац. аб’яднання ў паўд.-ўсх. ваяводствах. Старшыня Польскага гiст. таварыства (1937—47). У гады 2-й сусв. вайны жыў у Варшаве, выратаваў ад знішчэння шмат культ. каштоўнасцей. У 1945—46 выкладаў у Лодзінскім, з 1945 — таксама ў Тарунскім ун-це (адзін з яго арганізатараў, у 1946—48 рэктар, у 1949—55 дырэктар б-кі). Даследаваў гісторыю Польшчы і ВКЛ эпохі Ягелонаў у шырокім кантэксце палітычнай гісторыі Усх. Еўропы, асаблівую ўвагу звяртаў на гісторыю Крымскага ханства.
Творы:
Zygmunt August wielki książę Litwy do roku 1548. Lwów, 1913;
Dzieje chanatu krymskiego Girejów w XV i XVI wieku. Lwów, 1917;
«Pomiara włoczna» // Ateneum Wileńskie. 1927. R.4, z. 13;
Dzieje Wielkiego Księstwa Litewskiego za Jagiellonów. T. 1. 1377—1499. Warszawa, 1930;
Polska Jagiellonów: Dzieje polityczne. Lwów, 1936 (3 wyd. Olsztyn, 1991).
Літаратура:
Ludwik Kolankowski, 1882—1982: Materiały sesji w stulecie urodzin. Toruń, 1983 (змешчана бібліяграфія прац К.).
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


