Артыкулы: Камар Андрэй

Камар Андрэй (?—пасля 1788), грамадскі дзеяч. З шляхецкага роду герба «Радван» Пінскага павета. З 1772 стараста шаламецкі (в. Шаломкі ў Оўруцкім пав.), з 1778 ротмістр пінскі. Пакінуў апісанне падарожжа водным шляхам «Надзейная рэляцыя пра Каралеўскі канал, выкапаны ад ракі Мухавец, які ўпадае ў Буг і Віслу, і ад ракі Піны, якая цячэ ў Прыпяць і Днепр» («Relacja niezawodna o kanale JKMci od rzeki Muchawca do Bugu i Wisły wpadającej, a od rzeki Piny do Prypeci i Dniepru płynącej wykopanym», 1788). Адзначыў гасп. значэнне Каралеўскага канала, прапанаваў зрабіць сплаўнымі інш. рэкі. Апісанне К. выдаў у 1791 Е.Язерскі.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.