Артыкулы: камісарскі суд

камісарскі суд, часовы суд у ВКЛ для разгляду гал. чынам зямельных прэтэнзiй прыватных землеўласнiкаў, манастыроў, гарадоў да трымальнiкаў каралеўскiх маёнткаў. Суддзямi выступалi камiсары, якiх прызначаў вял. князь (кароль), у 18 ст. — задворны асэсарскі суд. Судовая справа разглядалася на месцы з выклiкам бакоў i сведкаў, аглядам межаў маёнтка. К.с. вызначаў межы зямельных уладанняў i пазначаў iх на мясцовасцi капцамi, пра што складаўся акт. Апеляцыi на выракi К.с. падавалiся ў звычайным парадку, з 1774 — у задворны асэсарскi суд.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.