Артыкулы: камяга
камяга, рачное грузавое судна, якое ўжвалася ў басейне Дняпра і Прыпяці. Першапачаткова выдзеўбаны са ствала дрэва човен. Меў даўжыню да 2,5 м, закруглены нос, прымацаваныя па баках на ўзроўні ватэрлініі драўляныя крылы-паплаўкі для павышэння ўстойлівасці. Этнограф Е.Р.Раманаў у пач. 20 ст. называў К. «самай першабытнай лодкай». У 15—18 ст. К. ўжывалася для перавозкі солі, рыбы, збожжа, прадукцыі лясных промыслаў. Разам з вазом была адзінкай абкладання тавараў мытнымі збормаі. Так, у 1511 адзанчалася: «Мыто беруть в ымении своемъ Черторыску звечистое от комяги по осмии грошей». У гэты час была буйным суднам, аднак асаблівасці яго канструкцыі не вядомы. П.М.Сас мяркуе, што К. была вял. суднам грузапад’ёмнасцю 30—70 т, мела прамавугольны драўляны корпус даўжынёй да 24 м, шырынёй да 10 м, абслугоўвалася камандаю з 7—12 весляроў.
Літаратура:
Сас П.М. Феодальные города Украины в конце XV—60-х годах XVI в. Киев, 1989;
Беларусы. Мн., 1995. Т. 1. С. 218—219.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


