Артыкулы: Камянецкая рымска-каталіцкая епархія
Камянецкая рымска-каталіцкая епархія, адм.-тэр. адзінка рымска-каталіцкай царквы. Цэнтр — г. Камянец (цяпер Камянец-Падольскі, Украіна). Заснавана па прапанове падольскіх князёў Канстанціна і Васіля Карыятавічаў рымскім папам Урбанам VI, які апостальскім лістом (каля 1379—80) даручыў кардыналу Дзмітрыю з Эстэргома і Валянціну. «біскупу пяці касцёлаў» ў Венгрыі правесці неабходныя мерапрыемствы па арганізацыі епархіі. Гэта адбылося да смерці Дзмітрыя з Эстэргома (1386). 1-ы біскуп — Аляксандр, упамінаецца ў лісце 1406 галіцкага мітрапаліта Якуба Стрэмя. Ад вял. князя літоўскага Вітаўта да 1430 атрымала 27 населеных пунктаў на зах.-ўкр. землях. Ахоплівала тэрыторыю Падольскага княства (потым Падольскага ваяводства). Нягледзячы на тое, што была арганізавана вянгерскімі біскупамі, відаць, з самага пачатку ўваходзіла ў склад Галіцкай рымска-каталіцкай мітраполіі.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


