Артыкулы: Камянецкі (Kamieniecki) Вiтальд

Камянецкі (Kamieniecki) Вiтальд (9.3.1883, Варшава—9.3.1964), польскi гiсторык, публiцыст, палiтычны дзеяч. Д-р габiлiтаваны (1926). Вучыўся ў Венскiм i Кракаўскiм ун-тах. Узначальваў Геаграфiчна-гiст. кабiнет АН у Кракаве (1909—10), супрацоўнiк Б-кi Ардынацыi Красiнскiх у Варшаве (1912—15). У 1917 у Часовай дзярж. радзе, разам з Э.Сапегам кiраваў Лiтоўскiм камітэтам, потым у Рэгенцкай радзе. Падтрымлiваў праграму федэратыўнай будовы Польскай рэспублiкi. Пасол Устаноўчага сейма 1919—20. Павераны ў справах у Латвii ў 1920—22, уваходзiў у склад дэлегацыi па падрыхтоўцы Рыжскага мiрнага дагавора 1921. Сенатар у 1928—35. Выкладаў палiтычную гiсторыю Польшчы i Лiтвы на дыпламатычных курсах Львоўскага ун-та ў 1932—37, дырэктар Львоўскага ун-та ў 1932—37, дырэктар Б-кi Ардынацыi Красiнскiх у Варшаве ў 1938—39. У 1946 дацэнт кафедры сярэдневяковай гiсторыi Усх. Еўропы Варшаўскага ун-та. Асн. працы прысвечаны гiсторыi ВКЛ, метадалогii гiсторыi, гiстарыяграфii.

Творы:

Rozwój własności na Litwie w dobie przed I. Statutem: (studya historyczno-gospodarcze). Kraków, 1914;

Państwo litewskie. Warszawa, 1918;

Ponad zgiełkiem walk narodowościowych: idea jagiellońska. Warszawa, 1929;

Społeczeństwo litewskie w XV w. Warszawa, 1947;

Historycy i politycy warsawscy 1900—1950. Wrocław, 1992.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.