Артыкулы: Канапчынскі (Konopczyński) Уладзіслаў
Канапчынскі (Konopczyński) Уладзіслаў (26.11.1880, Варшава—13.7.1952), польскі гісторык. Правадзейны чл. Польскай АН у Кракаве (1933), д-р габілітаваны (1911), праф. (1917). Вучыўся ў Варшаўскім (1899—1903) і Львоўскім ун-тах. З 1908 выкладаў у Таварыстве навук. курсаў у Варшаве, з 1913 у Кракаўскім ун-це. У 1922—27 пасол (дэпутат) сейма. У 1939—40 зняволены фашыстамі ў канцлагеры Заксенгаўзен. Вывучаў гісторыю Рэчы Паспалітай 18 ст., яе дзярж. лад, адносіны са Швецыяй, Турцыяй, Англіяй, Прусіяй, гісторыю «балтыйскага пытання», Барскай канфедэрацыі. Выдаў шматлікія гіст. крыніцы. Ініцыятар выдання і рэдактар (1935—48) «Польскага слоўніка біяграфічнага». Прычыны слабасці Рэчы Паспалітай бачыў у заганным грамадскім ладзе і застоі шляхецкай дэмакратыі, ідэальнай лічыў сістэму англійскага парламентарызму, да якой Рэч Паспалітая наблізілася ў выніку рэформ 18 ст. Прыхільнік псіхалагічнага кірунку ў гістарыяграфіі.
Творы:
Polska w dobie wojny siedmioletniej. Cz. 1—2. Kraków; Warszawa, 1909—11;
Mrok i świat: Studya historyczne. Warszawa, 1911;
Geneza i ustanowienie Rady Nieustającej. Kraków, 1917;
Liberum veto: Studium porównawczo-historyczne. Kraków, 1918 (2 wyd. 2002);
Od Sobieskiego do Kościuszki: Szkice, drobiazgi, fraszki historyczne. Warszawa etc., 1921;
Polska a Szwecja od pokoju oliwskiego do upadku Rzeczypospolitej, 1660—1795. Warszawa, 1924;
Stanisław Konarski. Warszawa, 1926;
Kazimierz Pułaski. Kraków, 1931;
Dzieje Polski nowożytnej. T. 1—2. Warszawa etc., 1936 (4 wyd. Warszawa, 2003);
Konfederacja barska. T. 1—2. Warszawa, 1936—38 (2 wyd. 1991);
Polska a Turcja, 1683—1792. Warszawa, 1936;
Kwestia bałtycka do XX w. Gdańsk, 1947;
Fryderyk Wielki a Polska. Poznań, 1947 (2 wyd. 1981);
Chronologia sejmów polskich, 1493—1793. Kraków, 1948;
Kiedy nami rządziły kobiety. Londyn, 1960.
Літаратура:
Biliński P. Władysław Konopczyński: historyk i polityk II Rzeczypospolitej (1880—1952). Warszawa, 1999 (змешчана бібліяграфія прац. К.).
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


