Артыкулы: Канарскі (Konarski) Станiслаў

Канарскі (Konarski) Станiслаў (у свеце Геранiм Францiшак; 30.9.1700, в. Жарчыцы-Большыя каля Янджаёва, Польшча—3.8.1773), польскi асветнiк, педагог i публiцыст. Вучыўся ў Рыме i Парыжы, падарожнiчаў па Германii i Аўстрыi, дзе вывучаў фiласофiю, рыторыку, лацiнскую л-ру, новыя метады навучання i выхавання. З 1715 член ордэна пiяраў. З 1741 кiраўнiк правiнцыi пiяраў у Польшчы. Пачаў справу рэфармавання пiярскiх школ Рэчы Паспалітай. Надаваў вял. значэнне вывучэнню роднай мовы i прыродазнаўства, абгрунтоўваў неабходнасць эстэтычнага i фiзiчнага выхавання дзяцей, правядзення практычных работ за кошт скарачэння курса тэалогii, прытрымлiваўся думкi, што школа павiнна даваць не толькi веды, але i выхоўваць грамадзянiна. Аўтар школьных граматык, падручнiкаў, палемiчных палiтычных твораў. У рабоце «Аб найлепшым спосабе ўлады» (1761—63) патрабаваў парламенцкай рэформы ў Рэчы Паспалiтай, выступаў супраць лiберум вета. Займаўся даследаваннем крынiц па гiсторыi права. Падрыхтаваў да друку Валюмiна легум (т. 1—6, 1733—39).

Творы:

Wybór pism politycznych. Kraków, 1925; 

Pisma wybrane. T. 1—2. Warszawa, 1955;

Pisma pedagogiczne. Warszawa; Kraków, 1959.

Літаратура:

Konopczyński W. Stanisław Konarski. Warszawa, 1926;

Nowak-Dlużewski J. Stanisław Konarski. 2 wyd. Warszawa, 1989.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.