Артыкулы: Канарскі (Konarski) Шыман

Канарскі (Konarski) Шыман (26.4.1894, в. Бiдзiны, Апатаўскi пав., Польшча—12.6.1981), польскi гiсторык, генеалог. Скончыў Гандлёвую акадэмiю ў Кракаве (1916), Вышэйшую с.-г. школу ў Варшаве (1918), Гал. школу сельскай гаспадаркi (1925). У 1914—15 ваяваў у польскiх легiёнах. Працаваў банкаўскiм служачым, з 1939 у Францыi. У працах К. шмат матэрыялаў па гiсторыi, генеалогii i геральдыцы ВКЛ. Адзiн з заснавальнiкаў i першы рэдактар «Матэрыялаў да польскай бiяграфii, генеалогii i геральдыкi» (т. 1—6, 1963—74), дзе апублiкаваў манаграфiю пра род Плятэраў. У рукапiсах засталiся манаграфii пра роды Чарноцкiх i Ваньковiчаў. Аўтар мемуараў. Архiў К. зберагаецца ў зборах Фонду Лянцкаронскiх ў Лондане. З яго спадчыны выдадзены паказальнікі прозвiшчаў да «Польскага гербоўнiка» А.Банецкага і «Слоўніка геаграфічнага Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краін».

Творы:

Szlachta kalwińska w Polsce. Warszawa, 1936 (2 wyd. Warszawa, 1993);

Kanoniczki warszawskie. Paryż, 1952;

Armorial de la noblesse polonaise titrée. Paris, 1958;

Kirkorowie herbu własnego: Szkic genealogiczny. Londyn, 1963;

Świdowie herbu Grabie odmienne. Paryż, 1966;

Bomberaki, cacypupki i łapiduchy. Londyn, 1967;

Platerowie. Buenos Aires;

Paryż, 1967. (Materiały do biografii, genealogii i heraldyki polskiej. T. 4);

O heraldyce i «heraldycznym» snobiźmie. 2 wyd. Warszawa, 1992;

Indeks nazwisk do «Herbarza polskiego» Adama Bonieckiego. Warszawa, 1993;

Słownik geograficzny Królestwa polskiego i innych krajów słowiańskich: indeks nazwisk. Warszawa, 1995.

Літаратура:

Górski K. Szymon Jaxa in memoriam // Materiały do biografii, genealogii i heraldyki polskiej. Rzym, 1985. T. 7/8 (змешчана бібліяграфія прац К.).

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.