Артыкулы: Карвацкі Мацей

Карвацкі Мацей (30.3.1686, Унешава каля Ольштына, Прусія—10.4.1756), дзеяч каталіцкай царквы, лінгвіст. У 1706 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў. Вывучаў філасофію ў Рэшалі і Браневе. Прафесар рыторыкі ў Браневе (1716—17), Рэшалі (1717—18), Ломжы (1718—19), прафесар матэматыкі, яўрэйскай і грэчаскай моў, прэфект друкарні ў Вільні (1720—32), прэфект школы ў Слоніме (1736—38), суперыёр у Мітаве (1739—41), прафесар матэматыкі і грэчаскай мовы ў Новагародку (1743—56). Выдаў граматыку грэчаскай мовы (Вільня, 1725).

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.