Артыкулы: Кармялаў
Кармялаў (літ. Кармелава, Karmėlava, цяпер мястэчка ў Каўнаскім р-не, Літоўская Рэспубліка), мястэчка ў Ковенскім павеце, на р. Нярыс (Вілія). Вядома з канца 14 ст. у апісанні шляхоў крыжацкіх наездаў (Kremilow). Была вялікакняжацкай уласнасцю. У 1529 вял. князь літоўскі і кароль польскі Жыгімонт І Стары фундаваў у К. касцёл (у 1763 перабудаваны віцебскім кашталянам Шыманам Сіруцем). У 1549 вял. князь літоўскі і кароль польскі падараваў двор К. сваёй жонцы Барбары Радзівіл. К. адзначана як мястэчка на Радзівілаўскай карце ВКЛ 1613. У 1663 упамінаецца парафіяльная школа (адноўлена ў 1777). Быў цэнтрам нягродавага стараства, якое трымалі Агінскія, потым Сіруці; на сойме 1773—75 стараства перададзена ковенскаму скарбніку Юзафу Кончы. 17.3.1792 кароль польскі і вял. князь літоўскі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў К. магдэбургскае права і герб. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


