Артыкулы: Карпаў (Карпов) Генадзь Фёдаравіч
Карпаў (Карпов) Генадзь Фёдаравіч [2(14).2.1839, г. Барысаглебск—24.4(6.5).1890], расійскі гісторык. Скончыў Маскоўскі ун-т (1861), быў вучнем С.М.Салаўёва. Быў пакінуты пры ун-це для падрыхтоўкі да прафесарскага звання. У 1867 абараніў дысертацыю на ступень магістра рус. гісторыі «Гісторыя барацьбы Маскоўскай дзяржавы з Польска-Літоўскай (1462—1508)», у якой прасачыў войны паміж Расіяй і ВКЛ. Прызначаны дацэнтам у Харкаўскі ун-т. У 1870 абараніў доктарскую дысертацыю «Крытычны агляд распрацоўкі галоўных рускіх крыніц, што адносяцца да гісторыі Маларасіі». У 1871 пакінуў службу і перасяліўся ў Маскву. Член Таварыства гісторыі і старажытнасей расійскіх (1866), Археаграфічнай камісіі (1873), Рус. гіст. таварыства (1880). Працы па гісторыі станаўлення Маскоўскай дзяржавы, далучэнні да яе Украіны, гістарыяграфіі Украіны. Працы К. напісаны з вялікадзяржаўных рас. пазіцый, вылучаюцца грунтоўным апрацаваннем гіст. крыніц. Рэдагаваў тамы 10, 11, 14 і 15 «Актаў Паўднёвай і Заходняй Расіі», тамы 35, 41, 53 і 54 «Зборнікаў Рускага Гістарычнага таварыства».
Творы:
Очерки из истории российской церковной иерархии // Чтения в Обществе истории и древностей российских. 1864. Кн. 3—4;
Брак Александра Казимировича с Еленой Ивановной // Московские университетские известия. 1866. № 8;
История борьбы Московского государства с Польско-Литовским, 1462—1508. Ч. 1—2. М., 1867;
Критический обзор разработки главных русских источников до истории Малороссии относящихся, 8-е генваря 1654—30-е мая 1672 года. М., 1870;
Киевская митрополия и московское правительство во время объединения Малороссии с Великой Россией // Православное обозрение. 1871. № 8—9;
Начало исторической деятельности Богдана Хмельницкого. М., 1873;
Дионисий Балабан митрополит киевский: Из истории отношений киевской церковной иерархии к московскому правительству 1654—1661 гг. // Православное обозрение. 1874. № 1;
Мефодий Филимонович епископ мстиславский и оршанский, блюститель Киевской митрополии (1661—1668 года) // Там жа. 1875. № 1, 2, 4, 6, 11, 12;
Г. Костомаров как историк Малороссии. М., 1871;
Малороссийские города в эпоху соединения Малороссии с Великою Россией // Летопись занятий Археографической комиссии. 1877. Вып. 6;
В защиту Богдана Хмельницкого. М., 1890.
Літаратура:
Барсов Е.В. Геннадий Федорович Карпов: (некролог) // Журнал Мин-ва нар. просвещения. 1890. № 6;
Чтение Вас. Осип. Ключевского // Чтения в Обществе истории и древностей российских. 1892. Кн. 1.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


