Артыкулы: «Картулярый Літвы, які асвятляе гісторыю вялікага князя Гедзіміна. Лісты Гедзіміна»

«Картулярый Літвы, які асвятляе гісторыю вялікага князя Гедзіміна. Лісты Гедзіміна» («Chartularium Lithuaniae res gestas Gedeminne illustrans. Gedemino laiškai»), зборнік дакументаў у асноўным часоў праўлення Гедзіміна [1316—41]. Падрыхтаваў С.Роўэл, выдадзены ў Вільнюсе ў 2003. Ва ўводзінах ахарактарызавана ўнутранае і знешнепалітычнае становішча ВКЛ у 1-й пал. 14 ст., дзейнасць Гедзіміна, яго тытулатура, перапіска. У кнізе змешчаны 83 дакументы сярэдзіны 13—пач. 15 ст.: лісты рымскіх пап, арцыбіскупаў, біскупаў, каралёў, князёў, кіраўнікоў рыцарскіх ордэнаў, гар. органаў улады, прывілеі каранаваных асоб, міжнар. дагаворы, вытрымкі з гіст. хронік і інш. Сярод матэрыялаў перапіска Гедзіміна з рымскім папам, мяшчанамі нямецкіх гарадоў, ордэнскімі ўладамі; дагавор полацкага князя Нарымонта (Глеба) з Лівонскім ордэнам 1335—48, пасланне полацкага епіскапа Якава ў Рыгу 1309. Дакументы паходзяць з архіваў Рыгі, Рыма, Берліна, Таліна, Парыжа, Курніка, Кракава, Вены, Камбрэ, Турына; 3 дакументы апублікаваны ўпершыню. Прыводзяцца звесткі пра месца захоўвання арыгінала і копій, ранейшыя публікацыі. Дакументы апублікаваны на мове арыгінала (лацінскай, нямецкай, рус., грэчаскай) з паралельным перакладам на літ. мову. Прыведзены фотаздымкі некаторых дакументаў. Выданне забяспечана каментарыямі, паказальнікам асабовых імён і геаграфічных назваў.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.