Артыкулы: картэзіянцы
картэзіянцы, картузы, манахі каталіцкага манаскага ордэна (Ордэн картэзіянцаў, лац. Ordo Cartusiensis, OCart). Першая пустэльня К. заснавана св. Бруна ў 1084 у Бургундыі ў даліне Шартроз (лац. Cartusia; адсюль і назва). Статут К. зацвердзіў у 1133 папа Інакенцій ІІ. К. жылі ў асобных доміках з невял. агародамі, якія разам з касцёлам складалі кляштар. Манахі самотна займаліся медытацыяй, аскетычнымі практыкаваннямі, тэалагічнымі і навук. штудыямі, ручной працай, мастацкімі рамёствамі; тут жа харчаваліся ежай, якую ім давалі праз маленькае акенца. У Польшчы К.з’явіліся ў канцы 14 ст. Як філія кляштара каля Познані быў заснаваны адзіны кляштар К. у ВКЛ каля Бярозы (1648; гл. Бярозаўскі кляштар картэзіянцаў).
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


