Артыкулы: Кару (Kareau) Францiшак Ксаверый

Кару (Kareau) Францiшак Ксаверый (10.12.1731, каля Оршы—30.7.1802), дзеяч каталіцкай царквы, педагог. З 1754 езуiт, з 1762 ксёндз. У 1763—68 мiсiянер у Менску, Фашчоўцы, Слуцку. З 1768 выкладаў фiласофiю, матэматыку, архiтэктуру i тэалогiю ў Полацкiм езуiцкiм калегiуме. З 1779 вiцэ-рэктар, з 1782 рэктар Аршанскага езуiцкага калегiума, адначасова з 1782 узначальваў Бел. правінцыю езуітаў. З 1786 рэктар Полацкага калегiума, у 1787 адкрыў там друкарню. У 1799—1801 генеральны вiкарый (выконваючы абавязкi генерала) ордэна езуiтаў, у 1801—02 генерал (з правам карыстацца гэтым тытулам толькi ў межах Рас. iмперыi). У 1801 адкрыў езуiцкую школу ў Пецярбургу.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.