Артыкулы: Карцан Юзаф

Карцан Юзаф, друкар i кнiгавыдавец у ВКЛ у 1-й пал. 17 ст. Сын Я.Карцана. Атрымаў у спадчыну бацькоўскую друкарю ў Вільні, выданні якой пазначаў сваім імем з 1611.Яго кнігавыдавецкая дзейнасць па маштабах значна саступала бацькоўскай. Друкаваў пераважна каталіцкіх аўтараў, у асн. панегірычныя брашуры. Сярод выданняў К. — першыя друкаваныя ў Вільні каталіцкія спевы (некаторыя з нотамі). Паводле падлікаў А.Кавецкай-Грычовай, К. надрукаваў каля 40 пазіцый (больш за 122 друкаваных аркушаў). Апошняе выданне выйшла ў 1620. Далейшы лёс яго друкарні невядомы.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.