Артыкулы: «Карыбут»

«Карыбут», прыватнаўласнiцкi герб у ВКЛ, якiм карысталiся князi Збаражскiя, Вiшнявецкiя, Парыцкiя, Варанецкiя i некаторыя шляхецкiя роды. У блакiтным (або чырвоным) полi выява сярэбранага крыжа з перакрэсленымi канцамi, замест нiжняга канца — залатыя маладзiк рагамi ўнiз i 6-прамянёвая зорка. Клейнод шляхецкага варыянта герба — над прылбiцай з каронай 3 страусавыя пёры. Iснуюць варыянты герба з залатым крыжам, 5 пёрамi i iнш. Герб паходзiць ад пашыранай на прыватных пячатках ВКЛ выявы крыжа, часам крыж вiдазмяняўся дадаткам новых элементаў. На пячатцы князя Федзькi Iванавiча Нясвiцкага пры дакументах 1434 змешчана выява крыжа з перакрэсленымi канцамi i маладзiком рагамi ўбок замест нiжняга канца крыжа. Яго ўнукi Сямён i Васiль Васiлевiчы Збаражскiя на пячатках пры дакументах 1461 мелi выявы простага крыжа з маладзiком рагамi ўнiз i крыжа з перакрэсленымi канцамi, падобным маладзiком i 6-прамянёвай зоркай. Апошнi варыянт замацаваўся ў 17 ст. як герб «К.» (ад iмя князя Карыбута, якога Вiшнявецкiя лiчылi сваiм родапачынальнiкам). У час знаходжання на троне Рэчы Паспалiтай Мiхала Вiшнявецкага [1669—73] герб «К.» ужываўся ў дзярж. сiмволiцы як элемент на вял. i малой пячатках ВКЛ. Выява «К.» разам з гербам Радзiвiлаў «Трубы» змешчана на гал. фасадзе Нясвiжскага палаца (яго будаўнiк М.К.Радзiвiл Сiротка быў жанаты з Э.Я.Вiшнявецкай).

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.