Артыкулы: Карыгайла

Карыгайла (у праваслаўi Васiль, у каталiцтве Казiмiр; 1369 або 1370—вер. 1390), князь мсцiслаўскi. Адзiн з малодшых сыноў Альгерда i Ульяны Цвярской. У 1386 або пач. 1387 (пасля хрышчэння Ягайлы) прыняў каталiцтва. Атрымаў ад Ягайлы ў трыманне Мсцiслаў. Калi ў 1386 горад аблажыў смаленскi князь Святаслаў Iванавiч, на дапамогу К. рушылi яго браты Скiргайла, Карыбут, Лугвен, Вiтаўт; пад горадам адбылася Мсцiслаўская бiтва 1386. У 1390 у час паходу Вiтаўта з крыжакамi на Вiльню К. ўзначалiў абарону Крывога замка сталiцы i быў забiты разам з яго iнш. абаронцамi. Яго галаву насiлi на жэрдцы, каб застрашыць абаронцаў Верхняга i Нiжняга замкаў Вiльнi. У 1396 Вiтаўт на памiн душы К. i яго брата Вiганда запiсаў вiленскаму кафедральнаму касцёлу святых Станiслава і Уладзіслава 3 вёскi i дзесяцiну з чацвёртай.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.