Артыкулы: Карыгер (Kariger) Ян

Карыгер (Kariger) Ян (28.8.1664, Прусія—13.5.1729), дзеяч каталіцкай царквы, лінгвіст. У 1679 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў, з 1693 ксёндз. Прафесар паэтыкі і рыторыкі ў Браневе (1693—94), Крожах (1696—97), прэфект школы ў Дынабургу (1699—1700), прафесар філасофіі ў Гародні (1700—02), прэфект школы ў Плоцку (1702—03), Коўне (1703—04). У час Паўночнай вайны 1700—21 вайсковы місіянер (1704—05). Прэфект школы ў Ілукшце (1705—06), Гародні (1709—11), місіянер у Прэлях (1706—09), Шомбергу (1711—12). З 1712 латышскі місіянер у Прелях і Варклянах. Склаў каштоўны слоўнік латышскай мовы «Lexicon Lothavicum» (не надрукаваны).

Літаратура:

Kołbuszewski S.F. Cechy górnołotewskie w Słowniku Jana Karigera // Acta Baltico-Slavica. Wrocław etc., 1976. T. 10;

Яго ж. Jana Karigera Słownik polsko-łotewski na tle leksykografii b. Inflant Polskich. Poznań, 1977.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.