Артыкулы: Карызна Мікалай Аляксандр
Карызна Мікалай Аляксандр (26.7.1691, Жамойць—24.2.1740), дзеяч каталіцкай царквы, дарматург. У 1707 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў, з 1721 ксёндз. Прэфект школы ў Ілукшце (1722—23), Полацку (1724—25), Коўне (1725—26, 1727—28), Ломжы (1730—32), Крожах (1733—34), прафесар маральнай тэалогіі і прэфект бурсы ў Вільні (1726—27), прафесар філасофіі ў Рэшалі (1628—30), Крожах (1732—34), маральнай тэалогіі ў Вільні (1735—36), місіянер у Шадаве (1739—40). Быў прапаведнікам і бібліятэкарам. Выдаў драму «Чырвонае мора» («Mare Rubrum», Варшава, 1718).
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


