Артыкулы: Карытынскі Фелікс
Карытынскі Фелікс (18.5.17l8, Мазовія—30.8.1769), дзеяч каталіцкай царквы, дарматург. У 1733 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў, з 1746 ксёндз. Вывучаў у Вільні філасофію (1736—39) і тэалогію (1743—17). Прафесар рыторыкі ў Крожах (1748—49), Вільні (1749—50, 1753—54), Пултуску (1751—52), Дарагічыне (1752—53), філасофію ў «Калегіум Нобіліум» у Варшаве (1754—56) i Вільні (1756—59), тэалогію ў Варшаве (1759—62), пракуратар Літоўскай правінцыі ордэна езуітаў (1762—63), рэктар Дарагічынскага калегіума (1767—69). Выдаў трагедыю «Чэснасць служыць справядлівасці» («Innocentia pietate servata», Вільня, 1750). Захаваліся рукапісныя лекцыі К. па тэалогіі.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


