Артыкулы: Карэнга Ігнацій

Карэнга Ігнацій, гравёр 18 ст. Святар. Гравёрскай справе, відаць, вучыўся ў Вільні ў сваяка Антонія Карэнгі, гравёра і віленскага правінцыяла францысканцаў. Аўтар рэлігійных графічных твораў, партрэтаў, кніжных ілюстрацый. Сярод яго твораў выявы св. Антонія, абразоў Божай Маці з касцёла Пятра і Паўла ў Вільні, з Віленскага бернардзінскага касцёла св. Міхала, з Янаўскага і Барунскага касцёлаў, Вастрабрамскай Божай Маці, гравюра пра мор 1710, від касцёла баніфратраў у Вільні, партрэты віленскага біскупа І.Масальскага (1778), А.Нарушэвіча (1780), Паўла І (1797), А.А.Замойскага і яго жонкі М.Замойскай, франтыспіс і ілюстрацыя «Пераперазанне Дон-Кіхота на рыцара» кнігі Сервантэса «Дон-Кіхот» (т. 1, Вільня, 1781), 46 табліц у кнізе Ж.М.Брысона «Трактат пачатковы, або Пачаткі фізікі» (т. 1—3, Вільня, 1800), выява зубра і інш.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.