Артыкулы: Касакоўскі Станiслаў Казiмiр

Касакоўскі Станiслаў Казiмiр (3.7.1837, в. Вайткушкi Вiлькамiрскага пав.—4.11.1905), генеалог. У 1858 па пратэкцыi бацькi, старшынi Герольдыi Каралеўства Польскага, Станiслава Шчэнснага Касакоўскага атрымаў у Герольдыi чыноўнiцкую пасаду. Вiцэ-рэферэндар Дзярж. рады Каралеўства Польскага (1865—67), чл. Рэгулявальнага к-та Варшавы; камергер. У 1876—85 ганаровы мiравы суддзя Вiлькамiрскага пав. Валодаў Вайткушкамi, Вял. Бераставiцай, Ляхавiцкiм графствам з мяст. Ляхавiчы, землямi ў Расii. Удзельнiк тэатральнага жыцця ў Вiльнi i Варшаве, адзiн з пачынальнiкаў фатаграфii ў краi. Гал. працы К. — нарысы па гiсторыi шляхецкiх родаў ВКЛ i Польшчы (у т.л. Касакоўскiх, Хадкевiчаў, Гедройцаў, Чацвярцiнскiх), якiя былi сабраны ў «Гiстарычна-генеалагiчных манаграфiях» (у выданнi ўдзельнiчаў i Ю.Бляшчынскi). К. крытычна абагульнiў навук. звесткi папярэднiкаў i быў першым генеалогам, хто шырока выкарыстоўваў дакументы Гал. архiва стараж. актаў у Варшаве, а таксама прыватных архiваў у Беларусi i Лiтве. Шмат матэрыялаў пра шляхту ВКЛ даслаў Т.Жыхлiнскаму для яго шматтомнай працы «Залатая кнiга польскай шляхты» i А.Банецкаму для «Польскага гербоўнiка». Працы К. вызначаюцца дакладнасцю i багатай iнфармацыяй. Пакiнуў мемуары i дзённiк.

Творы:

Monografie historyczno-genealogiczne niektórych rodzin polskich. T. 1—3. Warszawa, 1859—72 (T. 1. 2 wyd.. 1876);

Trzeci Maj i Targowica. Kraków, 1890;

Wspomnienia z przeszłości spisane dla dzieci i wnuków: Wyiątki // Materiały do biografii, genealogii i heraldyki polskiej. Buenos Aires; Paryż, 1974. T. 6.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.