Артыкулы: Касінскі (Kosiński) Адам Амiлькар
Касінскі (Kosiński) Адам Амiлькар (1814 або 1815, в. Халевы Варшаўскага ваяв.—24.4.1893), польскi гiсторык, пiсьменнiк. Удзельнiк паўстання 1830—31. Аўтар шматлiкiх гiст. аповесцей i апавяданняў, пераважна з часоў напалеонаўскiх войнаў. Выдаў «Геральдычны даведнiк» («Przewodnik heraldyczny», Кракаў, Варшава, т. 1—5, 1877—85) пра шляхецкiя роды Польшчы, Беларусi, Лiтвы, дзе разам з уласнымi нарысамi змяшчаў працы, прысланыя iнш. асобамi. «Даведнiк» выклiкаў вострую крытыку спецыялiстаў (палемiка з А.Рэйскiм скончылася дуэллю). Разам з С.Урускiм рыхтаваў да друку гербоўнiк «Сям’я» («Rodzina», выдадзены ў 1904—31 у 15 т.).
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


