Артыкулы: Касінскі Станіслаў
Касінскі Станіслаў (каля 1587, Мазовія—22.4.1657), дзеяч каталіцкай царквы, пісьменнік. У 1603 уступіў у Полацку ў ордэн езуітаў, ксёндз. Прэфект школы ў Полацку (1619—20), рэктар калегіумаў у Дорпаце (1620—23) i Полацку (1625—29, 1642—47), прыдворны місіянер смаленскага ваяводы Аляксандра Гасеўскага (1634—37). Выдаў кнігу «Жыціе і мучаніцтва блажэнага Іасафата, біскупа і мучаніка» («Żywot i męczeństwo bł. Jozaphata biskupa i męczennika», Вільня, 1665). У рукапісах засталіся каштоўныя працы К. па гісторыі царквы на Русі.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


